Вы тут

На трасе М1 пад Баранавічамі грузавы мікрааўтобус наляцеў на апору моста

На месцы аварыі / vk.com/brestgai

На 200-м кіламетры трасы М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ пад Баранавічамі грузавы мікрааўтобус наляцеў на жалезабетонную апору аўтамабільнага моста. Здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы ў аўторак. На дарогу раптоўна выбегла казуля, і 36-гадовы кіроўца Iveco паспрабаваў яе аб'ехаць. Але гэты манеўр скончыўся аварыяй.

На шчасце, кіроўца не пацярпеў, а вось яго мікрааўтобус атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

На месцы аварыі / vk.com/brestgai

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.