На тэлефонах і грошах каранавірус можа "жыць" да чатырох тыдняў

У кабінеце ўрача / Еўрарадыё​
У кабінеце ўрача / Еўрарадыё​

Каранавірус можа захоўвацца на купюрах і экранах смартфонаў да 28 дзён. Гэта высветлілі даследчыкі з Нацыянальнага навуковага агенцтва Аўстраліі (CSIRO). Раней лічылася, што COVID-19 "жыве" на купюрах і экранах да 5 дзён.

Частка спецыялістаў лічыць, што вірусы, якія знаходзяцца на паверхнях, не нясуць сур'ёзную пагрозу. Па словах экспертаў, каранавірус часцей перадаецца паветрана-кропельным шляхам пры чханні, кашлі або размове. Інакш кажучы, шанц падхапіць COVID-19 праз грошы ці экраны смартфонаў невялікі.

Эксперты раяць для прафілактыкі час ад часу праціраць экраны сматфонаў і часцей мыць рукі.

У Беларусі афіцыйная статыстыка дэманструе ўздым захворвання каранавірусам. Медыкі паведамляюць пра 400-500 зарэгістраваных новых выпадкаў COVID-19 на дзень. Напярэдадні, у прыватнасці, Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 511 новых выпадкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі