Вы тут

На таргах 3 студзеня выраслі курсы долара і расійскага рубля

БЕЛТА

3 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША працягвае рост — з 2,1701 да 2,1788 беларускага рубля. Затое панізіўся курс еўра — з 2,4865 да 2,4791 рубля. Расійская валюта таксама ўмацавалася: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1500 беларускага (у сераду — 3,1176).

У параўнанні з кошыкам валют рубель аслабеў на 0,56%.