На свята ў "Мінск-Арэну" запрошаныя каля 1100 выпускнікоў з рэгіёнаў краіны

На свята ў "Мінск-Арэну" запрошаныя каля 1100 выпускнікоў з рэгіёнаў краіны

На рэспубліканскае свята "Апошні званок" запрошаныя каля 1100 выпускнікоў з рэгіёнаў Беларусі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Ларыса Емяльянчык. Свята пройдзе 30 траўня ў шматфункцыянальным культурна-спартыўным комплексе "Мінск-Арэна". 

Па словах прадстаўніцы Мінадукацыі, запрошаныя па 100 найлепшых выпускнікоў з усіх абласцей, а таксама 600 выпускнікоў прыбудуць з Мінскай вобласці.

Свята пачнецца а 16-й гадзіне на тэрыторыі, прылеглай да "Мінск-Арэны". Там удзельнікаў чакае культурна-забаўляльная праграма "Парк моладзевых культураў". У яе праграме — выступы творчых калектываў, гульні, спартыўныя спаборніцтвы, навучанне танцам. Таксама будуць працаваць фотозоны.

А 18-й пачнецца само свята. У яго ўрачыстай частцы найлепшыя выпускнікі 2018 года — пераможцы міжнародных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў — атрымаюць узнагароды ў выглядзе каштоўных прызоў і памятных знакаў. Пасля гэтага ўдзельнікаў чакае канцэрт, падчас якога выступяць папулярныя артысты беларускай эстрады.

Завершыцца мерапрыемства ў 21.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі