На судзе ў Гродне актывіст прыкаваў сябе ланцугом

На судзе ў Гродне актывіст прыкаваў сябе ланцугом

Падчас суда ў Гродне актывіст Мікалай Салянік прыкаваў сябе ланцугом да стойкі і адмовіўся пакідаць памяшканне, паведамляе hrodna.life.

У снежні 2019 года Салянік арганізаваў у Гродне акцыю ў падтрымку незалежнасці Беларусі і супраць інтэграцыі з Расіяй. Кастрычніцкі суд Гродна пад канец года аштрафаваў яго на 1147,5 рублёў (45 базавых велічыняў). Гэты штраф ён абскарджваў у абласным судзе. 

Абласны суд пакінуў прысуд ніжэйшай інстанцыі без зменаў. Аднак яшчэ да абвяшчэння прысуду Салянік прыкаваў сябе ланцугом да бар'ернай стойкі. 

Суддзя Собалеў абвясціў перапынак да таго часу, пакуль прыкаваны Салянік не пакіне залу суда. Актывіст адмовіўся сыходзіць, тады ахоўнік вынес драўляны бар’ер, да якога быў прыкаваны Салянік. Яму давялося ісці следам.

Каб зняць ланцуг з Саляніка і стойкі, ахоўнікі выклікалі супрацоўнікаў МНС. Таксама ў суд выклікалі "хуткую", каб аказаць актывісту меддапамогу. Каб выправадзіць Саляніка з суда, быў выкліканы АМАП. На выклік прыехалі каля 10 чалавек у масках і затрымалі актывіста. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі