На суд журналіста Дзяніса Івашына прыехалі еўрапейскія дыпламаты

На суд па справе журналіста Дзяніса Івашына прыехалі еўрапейскія дыпламаты, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Вядома, што на судовы працэс хацелі трапіць прадстаўнікі Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і дыппрадстаўніцтваў Брытаніі, Чэхіі, Аўстрыі.

У праўладных тэлеграм-каналах з'явіліся відэа: прадстаўнікі дзяржСМІ падбеглі да дыпламатаў з пытаннем "Якія праблемы грамадзян Еўрасаюза прывялі прадстаўнікоў ЕС у суд над беларускімі крымінальнікамі?".

Суд над Івашыным ідзе ў ў закрытым рэжыме. Яго справу разглядае Гродзенскі абласны суд. Суддзя — Валерый Раманоўскі.

Журналіста вінавацяць у "здрадзе дзяржаве", яму пагражае да 15 гадоў зняволення. 

Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года пасля шэрага публікацый пра "беркутаўцаў". На санове адкрытых крыніц ён зрабіў журналісцкае расследаванне пра ўкраінскіх сілавікоў, якія пасля 2014 года ўцяклі служыць у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.