Вы тут

На стартавы этап Кубка свету паедуць 17 беларускіх біятланістаў

Першы этап Кубка свету пройдзе ў шведскім Эстэрсундзе / Ілюстрацыйнае фота biathlon.by​

Беларуская федэрацыя біятлона ў панядзелак вызначылася са складам на стартавыя этапы Кубка свету і Кубка IBU.

Першы этап Кубка свету пройдзе ў шведскім Эстэрсундзе 27-28 лістапада. У складзе жаночай каманды выступяць Ірына Лешчанка, Дынара Алімбекава, Ганна Сола, Алена і Ірына Кручынкіны. У мужчынскіх спаборніцтвах возьмуць удзел Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў, Максім Варабей і Дзмітрый Лазоўскі.

Першы этап Кубка IBU адбудзецца ў шведскім Ідры 25-28 лістапада. У жаночых гонках стартуюць Аліна Пільчук, Наталля Карніцкая і Юлія Кавалеўская, у мужчынскіх — Мікіта Лабастаў, Ілля Тулацін, Ілля Аўсеенка і Антон Шыдлоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.