На станцыях мінскага метро з'явіліся міліцыянты з металашукальнікамі

Міліцыянты з металашукальнікамі пачалі стала дзяжурыць на станцыях мінскага метро. Як паведамляе "Інтэрфакс", падставай для гэтага кроку стаў інцыдэнт з чорным дыпламатам, які адзін з пасажыраў забыўся на станцыі "Уручча". Пакуль міліцыянты разабраліся ў сітуацыі, быў спынены рух цягнікоў і падрыхтаваная аперацыя па размініраванні дыпламата.
Аднак шматлікія сведкі сцвярджаюць, што міліцыянты з металашукальнікамі з'явіліся на станцыях сталічнага метро яшчэ некалькі дзён таму.