На шэрагу ўчасткаў магістралі Брэст - Мінск пачаліся рамонтныя работы

Дарожныя службы Беларусі пачалі работы па бягучым рамонце яшчэ на шэрагу ўчасткаў аўтадарогі М-1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расіі.
Нагадаем, цяпер праводзіцца маштабны рамонт гэтай магістралі. Паводле інфармацыі прэс-службы дэпартамента "Белаўтадар", рамонтныя работы праводзяцца на ўчастку са 174-га км па 188-мы км (Брэсцкі напрамак).

Тэрмін іх заканчэння — 20 верасня 2007 года. Вядзецца таксама рамонт дарогі з 478-га па 486-ты км (Маскоўскі напрамак). Тэрмін заканчэння гэтых работ — 30 лістапада 2007 года. 1 верасня работы пачнуцца на ўчастку 400-ты — 414-ты км (Брэсцкі напрамак). Тэрмін заканчэння работ — 30 верасня 2007 года.

У "Белаўтадары" патлумачылі, што рух аўтатранспарту арганізаваны па суседніх дарожных палосах аўтамагістралі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі