На саміт СНД у Мінск прыедуць дэлегацыі 11 краін-удзельніц

Усяго на саміт чакаюць каля тысячы гасцей. Іх размесцяць ў дзяржаўных рэзідэнцыях, а таксама ў пяцізоркавых гатэлях “Еўропа” і “Прэзідэнт-гатэль”. Суправаджальных асобаў паселяць у чатырохзоркавым гатэлі “Мінск”, журналістаў, экіпажы самалётаў ды іншых размесцяць у трохзоркавых гатэлях “Планета”, “Юбілейная”, “Спадарожнік”, “Гарні”.



Вядома, што саміт СНД праігнаруе прэзідэнт Кыргызстану Алмазбек Атамбаеў. Ён таксама не прысутнічаў на паседжанні Вышэйшага эканамічнага савету ЕўрАзЭС, які прайшоў учора ў Мінску. Замест Атамбаева на саміт СНД едзе першы віцэ-прэм’ер Кыргызстану Джаамарт Атарбаеў.



У сувязі з афіцыйнымі мерапрыемствамі ў Мінску другі дзень чакаюцца праблемы з рухам на цэнтральных вуліцах, асабліва гэта тычыцца праспектаў Незалежнасці і Пераможцаў. ДАІ рэкамендуе кіроўцам увогуле адмовіцца ад выкарыстання асабістага транспарту, каб не трапіць у затор.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі