На Сахашчыка, Ціханоўскую і Азарава завялі крымінальную справу за "харугвы"

На думку МУС, харугвы павінны "прачнуцца" падчас электаральных кампаній 2024-2025 гадоў / Euroradio
На думку МУС, харугвы павінны "прачнуцца" падчас электаральных кампаній 2024-2025 гадоў / Euroradio

Дзвесце чалавек правяраюць супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС у рамках крымінальнай справы, заведзенай па факце стварэння "Паспалітага рушання" і "харугваў", якія ў яго ўваходзяць.

Сярод тых, на каго завялі крымінальную справу, — Святлана Ціханоўская, Валерый Сахашчык і Аляксандр Азараў.

“Паводле задумы стваральнікаў, пасля падрыхтоўкі ўдзельнікі фарміравання з ліку збеглых злачынцаў, прадстаўнікоў дыяспар і студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой, павінны вярнуцца ў Беларусь пад добрапрыстойнымі падставамі. У далейшым сфармаваць ўжо навучаную "пятую калону" для вядзення дыверсійнай, тэрарыстычнай і агентурнай працы", — мяркуюць у МУС.

На думку сілавікоў, арганізацыю плануецца выкарыстоўваць падчас электаральных кампаній 2024-2025 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі