На рускую мову на ЦТ зарэгістраваныя 59 тысяч чалавек, на беларускую — 22 тысячы

На рускую мову на ЦТ зарэгістраваныя 59 тысяч чалавек, на беларускую — 22 тысячы

На цэнтралізаванае тэставанне сёлета зарэгістраваліся амаль 72,7 тысячы абітурыентаў. Такую лічбу ў інтэрв'ю агенцтву БЕЛТА назваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

"На 15.00 29 траўня для праходжання цэнтралізаванага тэставання зарэгістравана 72 690 абітурыентаў, што складае 244 722 чалавека-тэсты. У сярэднім на аднаго экзаменаванага прыпадае дзесьці 3,37 тэста. Гэты паказчык пакуль адпавядае леташняму", — падсумаваў Міксюк.

Найбольшая колькасць абітурыентаў запісалася на рускую мову — каля 59 тысяч чалавек. Здаваць матэматыку выказалі жаданне 39,7 тысяч абітурыентаў, англійскую мову — больш за 24,5 тысячы, біялогію — больш за 24 тысячы, фізіку — амаль 22,5 тысячы, беларускую мову — больш за 22 тысячы, гісторыю Беларусі — амаль 19,6 тысячы.

Сёлета, кажа дырэктар РІКВ, колькасць абітурыентаў на ЦТ крыху змншылася ў параўнанні з мінулым годам. Ён параіў тым, хто яшчэ не прынёс дакументы, не адкладаць рэгістрацыю на апошні дзень: пасля 1 чэрвеня ўжо ніхто не зможа зарэгістравацца на ЦТ.

Прыёмныя пункты зачыняць дзверы 1 чэрвеня ў 19.00. 

ЦТ пачнецца 12 чэрвеня з іспытаў па беларускай мове. 14 чэрвеня пройдуць тэсты па рускай мове, 16 чэрвеня — па грамадазнаўстве, 18 чэрвеня — па матэматыцы, 20 чэрвеня — па біялогіі, 22 чэрвеня — па замежных мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), 24 чэрвеня — па хіміі, 26 чэрвеня — па фізіцы, 28 чэрвеня — па гісторыі Беларусі, 30 чэрвеня — па геаграфіі, 2 ліпеня — па сусветнай гісторыі (найноўшы час). Усе іспыты (у тым ліку ў рэзервовыя дні) будуць пачынацца ў 11.00.

Для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе зарэгістравацца з 30 чэрвеня па 3 ліпеня. Рэзервовыя тэсты па грамадазнаўстве, матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусветнай гісторыі (найноўшы час) адбудуцца 6 і 10 ліпеня. Іспыты па беларускай і рускай мовах правядуць 6 і 8 ліпеня.

забраць сертыфікаты абітурыенты змогуць у пунктах правядзення ЦТ з 10 ліпеня, у БДУ (рэзервовыя дні) — з 13 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі