На раскопках у Полацку археолагі знайшлі скарб старажытных візантыйскіх манет

Вынікі раскопак у Полацку / gorod214.by

Вынікі раскопак у Полацку / gorod214.by / gorod214.by

У Полацку працягваюцца археалагічныя раскопкі на тэрыторыі гарадскога стадыёна. Апошнія дні прынеслі шмат новых адкрыццяў, расказаў парталу gorod214.by старшы выкладчык кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Коц.

Раней археолагі знайшлі тут шмат матэрыялаў, якія пацвердзілі: на гэтым месцы быў квартал ювеліраў.

Днямі ў ювелірнай майстэрні знайшлі скарб медных візантыйскіх фолісаў. Гэта старажытныя манеты, адчаканеныя на мяжы Х-ХІ стагоддзяў, якія трапілі ў Полацк ў ХІ стагоддзі. Гаспадар хаваў іх пад печкай-каменкай, дзе плавілі каляровыя металы.

Паведамляецца, што дзве манеты захаваліся ў добрым стане, на адным баку прачытваецца надпіс-легенда, на другім — выява правіцеля-імператара. Папярэдне навукоўцы мяркуюць, што гэта Васіль II Балгарабойца: пры яго праўленні падтрымліваліся цесныя сувязі Кіеўскай Русі і Візантыйскай імперыі.

Пашкоджаныя манеты адправілі на рэстаўрацыю ў музей-запаведнік.  

Раней, па словах Аляксея Коца, у Беларусі пры археалагічных раскопках не знаходзілі скарбы візантыйскіх манет. Былі адзінкавыя манеты, а ў складзе калекцыі яны трапіліся ўпершыню.

Таксама навукоўца звяртае ўвагу на знойдзены фрагмент падвескі ў выглядзе сякеркі, якая служыла абярэгам для ваяра. На сякерцы напаяна птушачка. Знаходка датуецца ХІ-ХІІ стагоддзямі. Раней такія знаходкі на тэрыторыі краіны зусім не сустракаліся. Насіць такія рэдкія статусныя рэчы маглі толькі ваяры высокага рангу.

Таксама археолагі знайшлі рэдкія фрагменты фальшывых дырхамаў, якія выплаўляліся непасрэдна на месцы. Дарэчы,у 1980-х гадах археолаг Сяргей Тарасаў знайшоў пры раскопках у Полацку ліцейную форму для вырабу такіх манет.

На раскопках у Полацку археолагі знайшлі скарб старажытных візантыйскіх манет
Вынікі раскопак у Полацку / gorod214.by
На раскопках у Полацку археолагі знайшлі скарб старажытных візантыйскіх манет
Вынікі раскопак у Полацку / gorod214.by
На раскопках у Полацку археолагі знайшлі скарб старажытных візантыйскіх манет
Вынікі раскопак у Полацку / gorod214.by
На раскопках у Полацку археолагі знайшлі скарб старажытных візантыйскіх манет
Вынікі раскопак у Полацку / gorod214.by
На раскопках у Полацку археолагі знайшлі скарб старажытных візантыйскіх манет
Вынікі раскопак у Полацку / gorod214.by
На раскопках у Полацку археолагі знайшлі скарб старажытных візантыйскіх манет
Вынікі раскопак у Полацку / gorod214.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі