На Радаўніцу могілкі наведала каля 1,3 млн беларусаў
![На Радаўніцу могілкі наведала каля 1,3 млн беларусаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vetkovski_raion_grave_cemetery_2.jpg.webp?itok=DuECMo3A)
На Радаўніцу, 10 траўня, каля 1,3 млн чалавек наведалі могілкі і месцы пахаванняў у Беларусі. Пра гэта паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
За дзень да гэтага ў Мінску, абласных і раённых цэнтрах Беларусі прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. У іх бралі ўдзел больш за 828 тысяч чалавек.
Падчас мерапрыемстваў“грамадскі парадак быў забяспечаны на належным узроўні”, паведамляюць у ведамстве.