На рацэ Шчара ў Мастоўскім раёне патанулі адразу тры чалавекі
![На рацэ Шчара ў Мастоўскім раёне патанулі адразу тры чалавекі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/tapelcy_3.jpg.webp?itok=t69B074u)
Адразу тры чалавекі патанулі ў Мастоўскім раёне. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, інфармацыя пра здарэнне паступіла ў экстраныя службы ў суботу ўвечары, у 18.28. Інцыдэнт адбыўся ля вёскі Навасёлкі, у месцы ўпадзення ракі Шчара ў Нёман.
На пошукавыя працы выйшлі прадстаўнікі МНС, АСВОД і міліцыі.
Паводле інфармацыі АСВОД, ад пачатку гэтага года ў Беларусі патанула ўжо болей за 100 чалавек. Такія няшчасныя выпадкі найчасцей адбываюцца падчас купання ў вадаёмах.