На прывакзальнай плошчы ў Гродне лавілі эксгібіцыяніста
![На прывакзальнай плошчы ў Гродне лавілі эксгібіцыяніста](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1466658036fotolia.jpg.webp?itok=L-L-oTyA)
На прывакзальнай плошчы ў Гродне лавілі эксгібіцыяніста. 38-гадовы мужчына дэманстраваў прысутным свае палавыя органы. Хтосьці з абураных грамадзян выклікаў міліцыю і хулігана затрымалі. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Максім Базыленка, у адносінах мужчыны распачалі крымінальную справу за хуліганства (ч. 2 арт. 339 КК), яму пагражае арышт, абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў, ці пазбаўленне волі — ад 1 да 6 гадоў.
Дарэчы, праваахоўнікі заўважылі, што эксгібіцыяністаў прыцягваюць чыгуначныя вакзалы. Нядаўна ў Гродне і Лідзе ўжо затрымлівалі мужчын, які дэманстравалі людзям свае палавыя органы. Іх прыцягнулі да адказнасці.