На прэм'еру фільма, дзе знялася ўнучка Лукашэнкі, няма квіткоў

11 чэрвеня а 19.00 адбудзецца прэм’ера кінакарціны Івана Паўлава "На спіне ў чорнага ката". Аднак квіткоў на яе даўно няма. Фільм атрымаў ужо вядомасць тым, што ў галоўнай дзіцячай ролі знялася Віка Лукашэнка, унучка кіраўніка Беларусі. На прэм’еры чакаюцца ейныя сваякі.

У касе мінскага "Дома кіно" кажуць, што ўсе квіткі яшчэ тыдзень таму выкупленыя нейкай "арганізацыяй".

Дарэчы, масавы пракат стужкі пачнецца 12 чэрвеня.

nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі