На праймерыз у ЗША Тэд Круз абышоў Трампа ў двух штатах з чатырох

На праймерыз у ЗША Тэд Круз абышоў Трампа ў двух штатах з чатырох

У ЗША 5 сакавіка ў рэспубліканцаў прайшлі праймерыз у чатырох штатах. Па выніках галасавання лідарства раздзялілі Тэд Круз і Дональд Трамп. Першы выйграў у Мэне і Канзасе, другі — у Луізіяне і Кентукі. Яшчэ адзін удзельнік перадвыбарчай гонкі — Марка Рубіа — прайграў ва ўсіх чатырох штатах і моцна адстаў ад канкурэнтаў.

У дэмакратаў Хілары Клінтан перамагла ў Луізіяне, а яе асноўны канкурэнт — Берні Сандэрс — у Канзасе і Небрасцы. Зрэшты, гэта не мяняе расклад сілаў, бо Клінтан па-ранейшаму лідзіруе з вялікім адрывам.

Наступныя вялікія праймерыз адбудуцца ў аўторак у Мічыгане. Таксама ў аўторак рэспубліканцы будуць галасаваць у Місісіпі, Гаваях і Айдаха, паведамляюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі