На плошчы ў цэнтры Мінска токам ударыла мужчыну з сабакам

Ад навагодняй ілюмінацыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пацярпелі мужчына з сабакам. Іх ударыла токам, паведамляе onliner.by.

Здарэнне адбылося ўвечары 25 снежня, калі сям’я гуляла на плошчы. Сын з сабакам зайшлі пад светлавыя аркі. Раптам жывёла павалілася, як у сутаргах, пачала выць. Мужчына адцягнуў сабаку ад аркі і вярнуўся, как забраць пакінутыя там рэчы. Яго таксама ўдарыла токам.

У "Мінскрэкламе", якая адказвае за згаданыя аркі, кажуць, што ўжо ліквідавалі непаладкі. Яны праводзяць праверку і чакаюць інфармацыю ад "Мінгарсвятла".

Сям’я, якая пацярпела, у той жа дзень напісала дзве заявы ў міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.