На пешаходным пераходзе ў Віцебску аўто збіла школьніка

На пешаходным пераходзе ў Віцебску аўто збіла школьніка

Увечары 3 снежня на пешаходным пераходзе ў Віцебску пад машыну трапіў 14-гадовы падлетак, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама. Хлопчыка з траўмамі галавы шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне. 

Здарэнне адбылося ў 19.20 па вуліцы Броўкі. Кіроўца "Рэно Меган Сцэнік" ехаў у другой крайняй паласе і пабачыў, як пачаў тармазіць суседні аўтамабіль справа. Мужчына таксама пачаў тармазіць, адводзячы машыну налева, але не змог пазбегнуць наезду на васьмікласніка. 

Па факце аварыі праводзіцца праверка. Усе матэрыялы будуць перададзеныя следчым для прававой ацэнкі.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 04.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі