Вы тут

На перакладчыцу Вольгу Калацкую зноў адкрылі крымінальную справу

Вольга Калацкая / nn.by

Следчы камітэт аднавіў крымінальную справу супраць перакладчыцы Вольгі Калацкай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх"). Як паведамляе прэс-служба БАЖ, Калацкая зноў стала падазраванай па гэтым артыкуле.

У сакавіку 2021-га яе ўжо асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за дзве поўхі супрацоўніку СТБ Рыгору Азаронку. Да суда яна два месяцы правяла за кратамі.

На судзе Азаронак заявіў, што заяву на Калацкую не пісаў і не лічыць, што жанчына яго абразіла. 

Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы "Гладыятар", "Шрэк" ды іншыя.

Перакладчыца жыве ў Мінску з 90-гадовай маці, якой патрабуецца дагляд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.