Па звестках сайта odsgomel.org, прыкладна 30-40 чалавек атрымалі апёкі вачэй. Пра падзеі ўдзельнікі вечарынкі пішуць у сацыяльных сетках.
У прыватнасці, Стас Каешка заяўляе, што практычна нічога не бачыць і не можа выйсці на вуліцу без акуляраў. Па словах маладога чалавека, у лякарні яму паставілі дыягназ — "апёк вачэй 1-й ступені".
Па словах удзельнікаў, на ўваходзе ў клуб вісела аб'ява, што магчымыя алергічныя рэакцыі. Аднак пацярпелыя настойваюць, што ў іх менавіта апёк, а не алергія.
Афіцыйна інфармацыя пакуль не пацверджаная.
Фота — onliner.by