На пажары ў Пінскім раёне загінулі маці і сын

На пажары ў Пінскім раёне загінулі маці і сын

На пажары ў вёсцы Качановічы Пінскага раёна загінулі два чалавекі, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар 23 красавіка каля 2.30. Стыхія знішчыла дах, перакрыцці і маёмасць. У агні загінулі 81-гадовая гаспадыня дома і яе 45-гадовы сын. 

Прычыны пажару высвятляюць спецыялісты. Пакуль разглядаюцца дзве асноўныя версіі — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання ці неасцярожнае абыходжанне з агнём з боку загінулага мужчыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі