На пажары ў Драгічыне мужчына вынес з-пад ложка трохгадовую дзяўчынку

На пажары ў Драгічыне мужчына вынес з-пад ложка трохгадовую дзяўчынку

На пажары прыватнага дома ў Драгічыне пацярпелі бабуля і яе трохгадовая дзяўчынка. 

Здарэнне адбылося 9 кастрычніка. Калі ратавальнікі прыбылі на месца выкліку, то пабачылі, што дом знутры быў цалкам ахоплены агнём, паведамляе прэс-служба МНС.

Яшчэ да прыбыцця пажарнікаў на дапамогу гаспадыні дома прыйшоў 50-гадоы мужчына, які праязджаў міма. Ён на руках вынес з дома трохгадовую дзяўчынку, якая хавалася ў пакоі пад ложкам. Бабуля дзяўчынкі пакінула дом самастойна.

Абедзвюх пацярпелых шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні. У дзяўчынкі апёкі 10% цела — атручэнне прадуктамі гарэння, тэрмічныя апёкі дыхальных шляхоў, твару, рук першай-другой ступені. У яе бабулі дактары дыягнаставалі атручэнне прадуктамі гарэння, тэрмічныя апёкі твару, шыі, рук першай-другой ступені — 10% цела .

Агонь пашкодзіў унутранае аздабленне і маёмасць у доме.

Меркаванай прычынай пажару называецца няспраўная электраправодка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі