На парламенцкіх выбарах у Сербіі перамагла праеўрапейская кааліцыя

На парламенцкіх выбарах у Сербіі перамагла праеўрапейская кааліцыя

На пазачарговых парламенцкіх выбарах у Сербіі перамагла правячая праеўрапейская кааліцыя. "Сербія перамагае" набрала больш за 50% галасоў. Аднак падлік бюлетэняў яшчэ працягваецца і лічба можа змяніцца. Яшчэ да гэтага прэм'ер-міністр Аляксандр Вучыч, які быў упэўнены ў перамозе сваёй кааліцыі, заявіў, што ўрад працягне курс на інтэграцыю з ЕС. Аднак пры гэтым захавае традыцыйныя сяброўскія адносіны з Расіяй і Кітаем.

У сербскі парламент праходзяць таксама блок "Сацыялістычная партыя Сербіі, Адзіная Сербія" на чале з першым віцэ-прэм'ерам і кіраўніком МЗС Івіцай Дачычам (больш за 12%), Дэмакратычная партыя (каля 6%) і Сербская радыкальная партыя (каля 8%).

На парламенцкіх выбарах у Сербіі перамагла праеўрапейская кааліцыя
Аляксандр Вучыч. Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі