На падворку Мілінкевіча прабілі колы 4-х аўто, адно - аблілі зялёнай фарбай

Ноччу 19 красавіка на падворку прыватнага дома Аляксандра Мілінкевіча ў вёсцы Бершты невядомыя прабілі ўсе колы чатырох аўтамабіляў, што там стаялі, не пашкадавалі і машыну суседа. Акрамя таго адзін з аўтамабіляў быў заліты зялёнай фарбай. Калі гэта было выяўлена, недалёка ад машын знаходзіўся старшыня Навадворскага сельсавета Генадзь Хведзько. Мясцовыя жыхары адзначаюць, што каля чацвёртай уночы недалёка ад дома Мілінкевіча бачылі незнаёмыя машыны з невядомымі людзьмі, а на месцы здарэння засталіся сляды берцаў, паведамляе прэс-служба Аляксанлра Мілінкевіча.

Аляксандр Мілінкевіч назваў гэтыя дзеянні праявай бяссільнай злобы ўлады і адзначыў, што нягледзячы ні на што запланаваныя на сёння сустрэчы з жыхарамі Мастоў і Гродна адбудуцца.

Нагадаем, у чацвер і пятніцу адбыліся сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча ў Пінску, дзе ў колах машыны прабілі восем дзірак, і Слоніме, там аўтамабіль аблілі чырвонай фарбай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі