На новых банкнотах у Аўстраліі знайшлі памылку друку (фота)

На новых банкнотах у Аўстраліі знайшлі памылку друку (фота)

На новых банкнотах у Аўстраліі знайшлі памылку друку. Тым не менш, 46 мільёнаў купюр аўстралійскіх долараў застануцца ў абароце, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Цікава, што памылку на новай 50-доларавай купюры заўважылі толькі праз паўгода пасля яе з'яўлення. У мікратэксце няправільна напісанае слова "адказнасць" — у ім прапушчаная літара (у слове "responsibility" не хапае літары "i" — "responsibilty"). Памылка была зроблена ў тэксце прамовы першай жанчыны-парламентара ў Аўстраліі Эдзіт Коўэн (яе партрэт змешчаны на купюры).

Рэзервовы банк Аўстраліі паабяцаў, што ў наступных выпусках памылка будзе выпраўлена.

Новыя банкноты з'явіліся летась, яны лепш абароненыя ад падробак. 50 аўстралійскіх долараў — самая папулярная купюра, яна найчасцей выдаецца банкаматамі.

На новых банкнотах у Аўстраліі знайшлі памылку друку (фота)
Reserve Bank of Australia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі