На Новы год будзе цудоўнае надвор'е: да -8 і невялікі снег

На Новы год будзе цудоўнае надвор'е: да -8 і невялікі снег

Сёлета надвор'е абяцае падарыць беларусам цудоўны Новы год. Па-першае, на свята будзе не вельмі халодна. Па-другое, мы не патонем у снезе. Але і зусім без снега не застанемся, распавёў Еўрарадыё начальнік службы метэапрагнозаў "Белгідрамета" Дзмітрый Рабаў:

"У навагоднюю ноч нас чакае выдатнае надвор'е. Часам невялікі снег, тэмпература ад -2 да -8 градусаў. То бок, спрыяльнае надвор'е для навагодніх святаў. Пасля 12 гадзінаў можна будзе пагуляць, зрабіць карагод вакол елачкі. Удзень тэмпература таксама будзе слабаадмоўная: -1..-4, па поўдні — каля нуля".

Дакладнасць гэтага прагноза эксперт ацэньвае ў 70%. Так што рыхтуемся да цудоўнага Новага года!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі