На нафтаперапрацоўчым заводзе ў Самары адбылася дыверсія

На нафтаперапрацоўчым заводзе / Ілюстрацыйнае фота kommersant.ru

На нафтаперапрацоўчым заводзе / Ілюстрацыйнае фота kommersant.ru

На Куйбышаўскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Самары ў Расіі адбылася дыверсія. На яго тэрыторыі было закладзена самаробнае выбуховае прыстасаванне. Быў выбух. Аднак нібыта сур'ёзных разбурэнняў і пацярпелых няма.

Сцвярджаецца, што "дыверсанта", 42-гадовага мясцовага электрыка, затрымалі. З месца здарэння ён з'ехаў на аўтамабілі. Як піша самарскі сайт 63.ru, электрыка адсачылі па відэакамерах. Мужчыну затрымалі ў Арэнбуржскай вобласці РФ. Ён, відаць, хацеў выехаць у Казахстан. Ёсць звесткі, што затрыманы раней пераехаў у Расію з Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі