На мяжы з Украінай затрымалі і адпусцілі трох беларускіх палітыкаў

Фота з фэйсбуку Паўла Севярынца
Фота з фэйсбуку Паўла Севярынца

Увечары 8 лютага на беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, лідара руху "Разам" Ігара Лялькова і Сяргея Сенцюрова. Палітыкі вярталіся з міжнароднай канферэнцыі "Гібрыдная вайна РФ супраць Беларусі". На мытні іх пратрымалі 4 гадзіны, пасля чаго адпусцілі.

Як распавяла актывістка Алена Таўстая, іх машыну загналі ў бокс для дагляду, а саміх павезлі ў невядомым кірунку. Падставай для затрымання стала знойдзеная ў машыне брашура з праграмай Бандэраўскіх чытанняў, якія праходзілі ў Кіеўскай радзе.

Рыгор Кастусёў пазней удакладніў, што памежнікі перадалі іх мытнікам, і ўсе 4 гадзіны палітыкі правялі ў будынку мытні. Намеснік начальніка мытні сказаў, што брашуру адправілі ў Гомель на экспертызу, паведаміў лідар Партыі БНФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі