На мяжы з Расіяй у Дубровенскім раёне стварылася аўтачарга на 15 км
![На мяжы з Расіяй у Дубровенскім раёне стварылася аўтачарга на 15 км](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/fury-2503.jpg.webp?itok=wj-QepWT)
На мяжы з Расіяй у Дубровенскім раёне стварылася чарга з машын на 15 км. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.
Затор утварыўся на трасе М1 Мінск-Брэст-Масква. Каля 19-й гадзіны машыны на трасе выцягнуліся ў аўтакалоны даўжынёй амаль 20 км.
Цяпер там ва ўзмоцненым рэжыме працуюць супрацоўнікі ДАІ. Яны арганізуюць дарожную бяспеку для папярэджання ДТЗ, своечасовага прасоўвання калоны і недапушчэння затораў.