На мяжы з Расіяй дызель-цяглік задушыў 17 цялятаў

На чыгуначным перагоне Клімавічы — Валаскоўня Касцюковіцкага раёна ранішні дызель-цягнік Бялынкавічы — Крычаў задушыў 17 цялятаў. Жывёлы апынуліся на рэйках пасля таго, як узламалі агароджу размешчанай недалёка фермы. Па звестках МНС, ніхто з пасажыраў цягніка не пацярпеў. Праз здарэнне дызель быў затрыманы на 45 хвілінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі