На мяжы з Польшчай затрымалі 83-гадовую кантрабандыстку

Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", старую польку, жыхарку гораду Бельск Падляскі, затрымалі ў цягніку "Брэст-Тэрэспаль". Вялікую колькасць цыгарэт бабуля схавала ў вопратцы. Першыя 40 пачкаў супрацоўнікі знайшлі падчас дагляду жанчыны, астатнія — у выніку асабістага кантролю.



Са словаў супрацоўнікаў мытні, нават дасведчаныя калегі былі здзіўлены, як прафесійна жанчына змагла ўсё схаваць на сабе. Агулам было знойдзена каля 100 пачкаў цыгарэт.



Старая жанчына прызналася, што цыгарэты купіла на рынку ў Брэсце з мэтай іх продажу на радзіме. Яе чакае суд і штраф у памеры каля 500 злотых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі