На мяжы з Літвой знайшлі боепрыпасы часоў дзвюх сусветных войнаў

На мяжы з Літвой знайшлі боепрыпасы часоў дзвюх сусветных войнаў

Арсенал часоў Другой сусветнай вайны знайшлі 11 красавіка смаргонскія памежнікі ў населеным пункце Вейсішкі на мяжы з Літвой. Першым скрутак патронаў заўважыў мясцовы жыхар: ён знайшоў іх ва ўзаранай зямлі падчас сельскагаспадарчых працаў. Мужчына паведаміў пра знаходку на памежны пост. У скрутку было 14 патронаў калібру 7,62 мм.

У той жа дзень на хутары Франусіна ў Ашмянскім раёне ў сутарэнні закінутага дома знайшлі схованку боепрыпасаў часоў Першай сусветнай вайны. Болей за 4 тысячы патронаў калібру 7,92 мм фірмы “Маўзер” памежнікі перадалі супрацоўнікам Ашмянскага РАУС.

А ў Астравецкім раёне на ўчастку памежнага паста “Вялікая Страча” памежнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі аформілі добраахвотную выдачу складных частак да гладкаствольных паляўнічых ружжаў (два ствалы ад двухствольнага ружжы 16-га калібру). Выдача адбылася ў рамках акцыі “Арсенал”, перадае прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі