На мяжы Таджыкістана і Кіргызстана узброеныя сутыкненні ідуць па ўсім перыметры

На мяжы Таджыкістана і Кіргызстана узброеныя сутыкненні ідуць ужо па ўсім перыметры, паведамляе kloop.kg  са спасылкай на Дзяржаўны камітэт нацыянальнай бяспекі Кыргызстана.  Там настойваюць, что вайскоўцы Кыргызстана вядуць агонь у адказ. Кыргызскія памежнікі апублікавалі відэа з месца сутыкненняў, дзе адзін з байцоў кажа:  "Чутныя выбухі мінамётных снарадаў, таксама кулямётных і аўтаматычных. Страляюць канкрэтна".

Вядома пра 18 пацярпелых, якія паступілі  у Баткенскую абласную  бальніцу.  Усе яны атрымалі раненні ў выніку абвастрэння ўзброенага канфлікту на мяжы.  
"Цяпер збіраюць медыкаў для адпраўкі ў Баткенскую вобласць. Пры неабходнасці яны вылецяць спецбортом",кажуць у Міністэрстве аховы здароўя Кыргыстана. Гукі стрэлаў чутныя і ў самім Баткене. Людзі спешна спрабуюць выехаць адтуль, аднак не на ўсіх заправачных станцыях ёсць бензін. 

Таджыкскі бок сцягвае да межаў цяжкую баявую тэхніку, кажуць у памежнай службе Кыргызстана. Там сцвярджаюць, што менавіта таджыкскі бок "парушыўшы ўсе раней дасягнутыя дамоўленасці, вераломна атакаваў памежныя і грамадзянскія аб'екты па ўсім перыметры кыргызска-таджыкскай дзяржмяжы ў Баткенскім раёне". У Таджыкістане гавораць, что  гэта кыргызстанскія памежнікі абстралялі таджыкістанскую пагранзаставу. 

Канфлікт на кыргызска-таджыкскай мяжы пачаўся 14 верасня. Афіцыйныя ўлады Таджыкістана пра забітых або пацярпелых яшчэ не паведамлялі. Аднак раней  таджыкскія СМІ пісалі, што ў выніку ўзброеных сутыкненняў 14 верасня загінулі двое таджыкскіх памежнікаў, яшчэ 11 чалавек атрымалі раненні.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.