На мясцовыя выбары зарэгістравалі 22338 кандыдатаў у дэпутаты

Паводле дадзеных ЦВК, 353 кандыдатам было адмоўлена ў рэгістрацыі, яшчэ 93 чалавекі самі адклікалі свае заявы.



Як інфармуе "Интерфакс-Запад", найбольшая колькасць кандыдатаў у Мінгарвыканкам — 3,4 кандыдаты на дэпутацкае месца.



З агульнай колькасці зарэгістраваных кандыдатаў 793 чалавекі прадстаўляюць палітычныя партыі. Апазіцыянераў з іх — 264, найбольш з Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" — 90 чалавек, у Аб'яднанай грамадзянскай партыі — 87.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі