На МКАД у кювет з'ехала маршрутка. Як паведамляе прэс-служба мінскай ДАІ, здарэнне адбылося ў аўторак ў 07:05 у раёне 1-га кіламетра знешняга кола. У гэты момант у маршрутцы знаходзіўся толькі 53-гадовы кіроўца. Па версіі даішнікаў, у нейкі момант ён не саўладаў з кіраваннем. 28 сакавіка складаныя ўмовы надвор'я — снег, моцны вецер.
На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Тым не менш, на месца прыязджала "хуткая".

t.me/gaiminsk/