На Мазырскім НПЗ пакуль не пачалі перапрацоўваць чыстую нафту

На Мазырскім НПЗ пакуль не пачалі перапрацоўваць чыстую нафту

На Мазырскім НПЗ яшчэ не пачалі перапрацоўку чыстай нафты, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу канцэрна "Белнафтахім". Пакуль што на прадпрыемстве прамываюць абсталяванне ад няякаснай нафты, якая пастаўлялася раней. 

19 красавіка "Белнафтахім" паведаміў, што расійская нафта Urals, якая паступае праз магістральны нафтаправод ААТ "Гомельтранснафта Дружба", рэзка пагоршылася. Утрыманне хлорарганічных злучэнняў у сыравіне ў дзесяткі разоў перавышала гранічныя значэнні, адпаведныя стандарту. У выніку перапрацоўкі няякаснай нафты на Мазырскім НПЗ было сапсавана дарагое абсталяванне. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы — Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" — нясуць страты ад нізкай загрузкі магутнасцяў. 

Нафта, адпаведная стандарту, паступіла на лінейную вытворча-дыспетчарскую станцыю Мазыр 4 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі