На матчы БАТЭ каля футбольнага поля з'явяцца канапы

На матчы БАТЭ каля футбольнага поля з'явяцца канапы

У бліжэйшую суботу на матчы чэмпіянату Беларусі па футболе БАТЭ — "Віцебск" каля футбольнага поля на "Барысаў-Арэне" з'явяцца... канапы. У камфортнай зоне будуць таршэры, закускі, напоі. Гэтыя VIP-месцы змогуць заняць заўзятары-пераможцы конкурсу, інфармуе прэс-служба ФК БАТЭ.

БАТЭ лідыруе ў нацыянальным першынстве з 44 ачкамі, у "Віцебска" і мінскага "Дынама" — па 37 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі