Вы тут

На “Мастоўдрэве” здарыўся выбух — разбураны будынак

МНС

На прадпрыемстве “Мастоўдрэў” здарыўся выбух. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, сігнал пра аварыю паступіў у экстраную службу 7 чэрвеня ў 23:38.

У аднапавярховым блочным будынку аварыйнага зліву алівы выбухнула газапаветраная сумесь. Узгарання не адбылося, аднак будынак цалкам разбураны.

Ніхто з людзей не пацярпеў. Прычыны інцыдэнту высвятляюцца.