На Мальце ўзарвалі журналістку, якая пісала пра афшоры з "Панамскіх папераў"

Дафне Каруана Галіцыя. Фота: timesofmalta.com

На Мальце ў выніку выбуху аўтамабіля загінула журналістка Дафне Каруана Галіцыя. Яна праславілася дзякуючы расследаванням аб карупцыі, звязаным з адкрыццём афшораў. Дадзеныя Дафне Каруана Галіцыя чэрпала з "Панамскіх папераў".

16 кастрычніка аўтамабіль, у якім ехала журналістка, выбухнуў недалёка ад мястэчка Біднія на поўначы Мальты. Дафне Каруана Галіцыі было 53 гады.

Дзякуючы мяккаму падатковаму заканадаўству Мальта з'яўляецца адным з сусветных цэнтраў афшораў, таму "Панамскі паперы" ўтрымліваюць шмат згадак гэтай краіны.

Заснавальнік Wikileaks Джуліян Асанж паабяцаў $20 тысяч за інфармацыю пра забойцаў журналісткі.