На Магілёўшчыне знеслі самае вялікае курынае яйка ў Беларусі (відэа)
![На Магілёўшчыне знеслі самае вялікае курынае яйка ў Беларусі (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/jajka-2509.jpg.webp?itok=uG1kK4DR)
На птушкафабрыцы ў Магілёўскім раёне знеслі самае вялікае ў Беларусі курынае яйка.
Рэкорд зафіксаваны ў агракамбінаце "Прыдняпроўскі", паведамляе тэлерадыёкампанія "Магілёў".
Яйка важыць больш за 182 грамы. Папярэдні беларускі рэкорд быў усталяваны ў Гродзенскай вобласці ў 2017 годзе. Тады вага яйка склала 160 грамаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.