На Лукашэнку і яго саўдзельнікаў падалі заяву ў Міжнародны суд у Гаазе

На Лукашэнку і яго саўдзельнікаў падалі заяву ў Міжнародны суд у Гаазе

Варшаўскі адвакат Томаш Віліньскі пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі падаў заяву на Аляксандра Лукашэнку і ягоных саўдзельнікаў у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. 

У снежні 2021-га Віліньскі падаў заяву ў Нацыянальную пракуратуру Польшчы — аб падазрэнні ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі.

Цяпер аналагічную заяву ён падаў у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. Заява мае 160 старонак прававога абгрунтавання і 40 000 старонак дакументаў у дадатку.

Віліньскі заклікае пачаць расследаванне. Падазраванымі ён называе Аляксандра Лукашэнку, Івана Тэртэля, Мікалая Карпянкова ды іншых прадстаўнікоў беларускіх сілавых структур.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі