На "Лістападзе" лідыруе фільм, у якім знялася ўнучка Лукашэнкі

Сёння апоўначы стане вядомая найлепшая карціна XV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Пакуль у рэйтынгу конкурсных гульнявых фільмаў лідыруе беларуская стужка "На спіне ў чорнага ката", у якой знялася 10-гадовая ўнучка Аляксандра Лукашэнкі Вікторыя. Прэс-сакратарка фестывалю Таццяна Лашук гаворыць, што яшчэ рана гаварыць пра перамогу беларускай стужкі, у яе ёсць моцныя канкурэнты:

"Сёння паказваюць дастаткова моцныя карціны. Ёсць такая верагоднасць, што фільм "Пасажырка", які зняў Гаварухін, яе можа абыйсці. Яшчэ моцны фільм "Мары з Каліфорніі", апошні".

Кіназнаўца Андрэй Расінскі перакананы, што фільм "На спіне ў чорнага ката" не варты першага месца на "Лістападзе". Але, паводле яго словаў, рэйтынг фільма можа быць забяспечаны вельмі проста - дастаткова запоўніць зал пэўнай публікай, якая адпаведна прагаласуе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі