На Кубані чакаюць Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

На Кубані чакаюць Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Напрыканцы жніўня ў Анапе пройдуць яго гастролі.  Чакаецца, што беларускі тэатр прывязе ў кубанскі горад такія спектаклі са свайго рэпертуару, як “Вечар” Аляксея Дударава, “С.В.” паводле п’есы Антона Чэхава “Вішнёвы сад”, “Чычыкаў” паводле рамана-паэмы Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы”.

“Спектаклі аднаго з лепшых тэатраў краін СНД пройдуць на сцэне абноўленага Гарадскога тэатра Анапы”, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Regnum.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі