На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску праходзіць акцыя жалобы па Ірыне Казулінай

А 18-й гадзіне ў цэнтры Мінска на Кастрычніцкай плошчы пачалі збірацца людзі на акцыю жалобы па Ірыне Казулінай.
Нагадаем жонка вядомага палітыка, які цяпер адбывае пакаранне ў калоніі, памерла ўвечары 23 лютага. Падтрымаць сям’ю Казуліных прышлі некалькі соцень чалавек, сярод якіх вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы.

З Кастрычніцкай плошчы перадае наша карэспандэнтка Кася Золатава:

“На мітынгу выступіў былы адваката Аляксандра Казуліна, а таксама яго дочкі, якія заявілі, што не будуць хаваць маці, пакуль на хаўтурах не дазволяць прысутнічаць бацьку”.

Прысутныя расцягнуліся ланцужком ад плошчы да ГУМа. З’явілася расцяжка: “Свабоду Казуліну!”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі