На Кастрычніцкай плошчы Мінска вандалы выдралі некалькі дрэваў

Як інфармуюць "Мінск-Навіны", дрэвы былі выдраныя з кантэйнераў і кінутыя побач. Калі азеляняльнікі на наступную раніцу ўбачылі гэта, то пасадзілі дрэўцы назад, але выратаваць расліны так і не ўдалося: праз пару дзён яны засохлі. Кадкі з Кастрычніцкай плошчы давялося прыбраць. Замяніць загінулыя дрэўцы новымі зараз немагчыма, бо перасаджваць іх летам нельга.

Дарэчы, сёлета мінскія азеляняльнікі ўпершыню аформілі праспект Незалежнасці дрэвамі ў кантэйнерах. Галоўную транспартную артэрыю горада ў траўні ўпрыгожылі 50 туяў у кадках.

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі