Вы тут

На Кальварыйскай па людзях адкрылі агонь, параненая журналістка "Наша Нівы"

Сілавікі са зброяй на мосце каля вуліцы Кальварыйскай / TUT.by

На вуліцы Кальварыйскай у Мінску па дэманстрантах адкрылі агонь, піша ў Telegram-канале "Наша Ніва". Пры гэтым была параненая журналістка НН Наталля Лубнеўская, яе забрала "хуткая дапамога". Паведамляецца, што агонь адкрылі людзі ў форме колеру хакі з моста на вуліцы Кальварыйскай.

Барыс Гарэцкі з БАЖ піша, куля гумовая.

Іншыя Telegram-каналы паведамляюць, што ў тым раёне чуваць выбухі — верагодна, сілавікі зноў выкарыстоўваюць святлошумавыя гранаты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.