На Івацэвіцкім заводзе кукурузу вымушаныя абіраць уручную

На ручную ачыстку кіяхоў кукурузы перайшлі работнікі новага кукурузна-калібравальнага заводу ў Івацэвічах. Як нагадвае газета "Вечерний Брест",  завод адкрыўся ў райцэнтры на пачатку восені. Меркаваная прычына ў тым, што новае імпартнае абсталяванне не можа справіцца з партыяй кукурузных "скруткаў", якія прыйшлі са Столінскага раёна. Да працы нават прыцягнулі навучэнцаў Івацэвіцкага ліцэя сельгасвытворчасці.

Дарэчы, завод абслугоўвае ўсё 16 раёнаў Брэстчыны. Таму кіраўніцтва райсельгасхарчу плануе звярнуцца да ўсіх гаспадарак вобласці з просьбай прывозіць кандыцыйны, добра выспелы матэрыял, каб пазбегнуць падобных праблемаў у будучыні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі