На Гульнях СНД затрымалі дзяўчыну з "Пагоняй"
![Святлана Крывіцкая / Светлана Кривицкая / фота з яе старонкі "Вконтакте"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kryvickaja-0808.jpg.webp?itok=J5rTZWW5)
Святлана Крывіцкая / фота з яе старонкі "Вконтакте"
У Мінску на Гульнях СНД затрымалі дзяўчыну, паведамляюць праваабаронцы.
Яна хацела прайсці праз стадыён "Дынама", дзе праходзілі спаборніцтвы. Міліцыянты знайшлі ў яе на пропуску налепку з "Пагоняй" і затрымалі. Потым у тэлефоне дзяўчыны знайшлі фота з пратэстаў.
Сілавікі знялі з ёй відэаролік. У ім дзяўчына кажа, што распаўсюджвала "экстрэмісцкія" матэрыялы і дасылала інфармацыю ў чат-бот NEXTA.
"Медыязона" высветліла, што дзяўчыну завуць Святлана Крывіцкая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.